Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 66 11.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 66 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей- сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў





ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 66

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей- сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча (канец ХІХ ст.): сядзібны дом, гаспадарчая пабудова, парк, у в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000603 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» (далей – музей).

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны: драўляны сядзібны дом; каменная гаспадарчая пабудова; парк.

Межы гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны на падставе гістарычных звестак, графічных матэрыялаў, выкананых С.Тамашэўскай, унучкай Ф.Багушэвіча. Паркавым элементам з’яўляецца алея ад сядзібы да Лысай гары, пасаджаная Ф.Багушэвічам у канцы ХІХ стагоддзя.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,64 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя мяжа тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі ад сядзібы да Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнiм ускрайку лесу на Лысай гары да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея; далей на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходняй агароджы тэрыторыі музея; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля, да кропкі скрыжавання з паўднёва- заходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібы да Лысай гары;

на паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- ўсходнiм ускрайку лесу на Лысай гары;

на паўночным захадзе – лінія даўжынёй сямнаццаць метраў, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім ускрайку лесу на Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца правядзенне рэстаўрацыі капліцы.



ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА



11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання і аднаўлення яе цэласнасці.

Ахоўная зона размяшчаецца з паўночна-ўсходняга і паўднёва- заходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з двух участкаў.

12. Першы ўчастак ахоўнай зоны займае частку тэрыторыі былой сядзібы Ф.Багушэвіча і прымыкае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з паўночна-ўсходняга боку.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 2,2 га.

13. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi алеі і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва- ўсходняй мяжой тэрыторыі музея і па гэтай мяжы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім краем алеі, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з паўднёва- ўсходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з паўночна- ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi алеі.

14. Другі ўчастак ахоўнай зоны размешчаны на паўднёва-заходняй частцы былой сядзібы Ф.Багушэвіча, дзе ў ХІХ стагоддзі размяшчалася гаспадарчая зона.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 2,0 га.

15. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;

на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці.

16. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў.

17. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

аднаўленне страчаных элементаў былой сядзібы Ф.Багушэвіча;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 299,6 га.

19. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi прасёлкавай дарогі ў в. Кушляны; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі прасёлкавай дарогі ў в. Кушляны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым краем саду ў в. Кушляны; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым краем саду ў в. Кушляны, па гэтым краі і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па восі выпрастанага рэчышча р. Сікуня, па восі выпрастанага рэчышча прытока ракі і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўднёва-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе, поўдні, паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга, заходняга, паўночна-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з воссю выпрастанага рэчышча прытока р. Сікуня да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

арганізацыя новых тэрыторый для населеных пунктаў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, а таксама дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў толькі ў існуючых межах тэрыторый населеных пунктаў і не вышэй за шэсць метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнага ландшафту.



Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча

ў в. Кушляны Смаргонскага раёна

Гродзенскай вобласці»



Схема зон

аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –

музея-сядзібы Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна

Другие НПА

Постановление ГТК РБ №23 от 04.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 20 августа 2007 г. № 93 Постановление ГТК РБ №24 от 04.09.2013 О внесении изменений в постановление Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 20 августа 2007 г. № 92 Постановление МЧС РБ №39 от 28.08.2013 Об установлении типовых форм учетно-планирующей документации, используемых при организации обучения в области защиты населения и территорий от чрезвычайных ситуаций природного и техногенного характера и гражданской обороны Постановление Минтруда РБ №92/80 от 03.09.2013 О внесении изменений в постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь и Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 27 января 2004 г. № 5/3 Постановление СМ РБ №837 от 23.09.2013 О принятии в республиканскую собственность имущества Постановление СМ РБ №838 от 23.09.2013 Об отчуждении имущества Постановление СМ РБ №839 от 23.09.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 октября 2011 г. № 1374 Постановление СМ РБ №836 от 23.09.2013 О внесении дополнений и изменений в некоторые постановления Совета Министров Республики Беларусь Постановление Статистический комитет РБ №207 от 13.09.2013 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 1-дикорастущие (Минприроды) "Отчет о закупках (заготовках) дикорастущих растений и (или) их частей" и указаний по ее заполнению Постановление СМ РБ №831 от 20.09.2013 Об утверждении Положения о порядке проведения ветеринарного мониторинга и использования его данных